Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк

Навіны Беларусі
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларускія тэнісісткі даведаліся аб саперніцах у першым крузе Australian Open

Спорт 10.01.2019 | 15:46
Мінулагодняя пераможца адкрытага чэмпіянату Аўстраліі Каралін Вазняцкі ў час жараб'ёўкі. Фота афіцыйнага сайта Australian Open
Мінулагодняя пераможца адкрытага чэмпіянату Аўстраліі Каралін Вазняцкі ў час жараб'ёўкі. Фота афіцыйнага сайта Australian Open

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мельбурне адбылася жараб'ёўка стартавых матчаў першага ў сезоне тэніснага турніру серыі "Вялікага шлема" - адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У жаночым адзіночным разрадзе Australian Open Арына Сабаленка (11-ы нумар рэйтынгу WTA) згуляе з адной з пераможцаў кваліфікацыі. Другая ракетка Беларусі Аляксандра Сасновіч (33) сустрэнецца з бельгійкай Кірстэн Фліпкенс (49). Экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка (52) будзе сапернічаць з нямецкай тэнісісткай Лаурай Зігемунд (110). Веры Лапко (63) трэба будзе згуляць з Юханай Ларсан (75) са Швецыі. Яшчэ адна беларуска Вольга Гаварцова (390) таксама можа прабіцца ў асноўную сетку, калі паспяхова правядзе паядынак 3-га круга кваліфікацыі з японкай Місакі Доі (133).

У асноўнай сетцы мужчынскага адзіночнага разраду выступіць Ілья Івашка (94), сапернікам якога на старце будзе туніскі тэнісіст Малік Джазіры (42).

Асноўны этап першага ў сезоне турніру серыі "Вялікага шлема" пройдзе з 14 па 27 студзеня.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://blr.belta.by/sport/view/belaruskija-tenisistki-davedalisja-ab-sapernitsah-u-pershym-kruze-australian-open-74893-2019/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2019 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА