Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Снег і невялікія маразы чакаюцца ў Беларусі на гэтым тыдні

Грамадства 12.02.2018 | 14:42
Фота з архіва
Фота з архіва

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Снег і невялікія маразы чакаюцца ў Беларусі на гэтым тыдні, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"На гэтым тыдні захаваецца зімовы характар надвор'я са снегам і невялікімі маразамі. У першай палавіне тыдня ўмовы надвор'я будзе вызначаць вільготная паветраная маса, якая паступае па перыферыі антыцыклону, што разгарнуўся над Расіяй", - расказалі сіноптыкі.

У аўторак чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, у асобных раёнах краіны не абыдзецца без невялікага снегу. Месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература ноччу панізіцца да 2-8 марозу, па ўсходзе краіны пры праясненнях будзе мінус 9-12 градусаў. Днём у асноўным будзе 1-7 градусаў марозу, толькі па захадзе краіны - 0-1 градус цяпла.

У сераду, 14 лютага, у асобных раёнах краіны пройдзе невялікі кароткачасовы снег. Ноччу тэмпература панізіцца да 4-10 градусаў ніжэй за нуль, пры праясненнях месцамі - да 11-12 градусаў марозу. Тэмпература днём складзе мінус 1-7 градусаў.

У чацвер атмасферны фронт выкліча ноччу ў некаторых раёнах, днём на большай частцы краіны кароткачасовы снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература ноччу складзе 4-10 градусаў марозу, пры праясненнях месцамі яна панізіцца да мінус 11-12 градусаў. Удзень будзе ад нуля да мінус 6 градусаў.

У пятніцу, 16 лютага, атмасферны фронт і больш цёплая паветраная маса, якая паступае з Заходняй Еўропы, абумовіць на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовы снег, мокры снег. Месцамі чакаецца туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Ноччу чакаецца 2-8 градусаў марозу. Тэмпература днём будзе знаходзіцца ў межах 3 градусаў марозу - 2 градусаў цяпла.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://blr.belta.by/society/view/sneg-i-nevjalikija-marazy-chakajutstsa-u-belarusi-na-getym-tydni-66131-2018/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2018 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА