Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк
Навіны Беларусі

Рэспубліканскія дарогі да 1 мая будуць поўнасцю гатовы да эксплуатацыі ў летні перыяд - Мінтранс

Грамадства 13.03.2018 | 13:52
Фота з архіва
Фота з архіва

13 сакавіка, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Рэспубліканскія дарогі да 1 мая будуць поўнасцю гатовы да эксплуатацыі ў летні перыяд. Аб гэтым заявіў сёння журналістам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый Сяргей Лявончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Работы мы плануем праводзіць у сакавіку і красавіку для таго, каб да 1 мая ўсе дарогі рэспубліканскага значэння былі гатовы да эксплуатацыі ў летні перыяд", - адзначыў Сяргей Лявончык.

Ён канстатаваў, што Міністэрства транспарту і камунікацый адказвае за эксплуатацыю дарог рэспубліканскага значэння - з нумарацыяй "М" і "Р". "Калі рэспубліканскіх у нас 16 тыс. км дарог, то працягласць дарог мясцовага значэння - 71 тыс. км. Яны знаходзяцца ў веданні камунальных унітарных прадпрыемстваў, якія падпарадкоўваюцца мясцовай вертыкалі. Таксама ёсць вуліцы населеных пунктаў, якія знаходзяцца ў веданні ЖКГ", - расказаў Сяргей Лявончык.

З-за зацяжной зімы гаварыць аб актыўнасці ў падрыхтоўцы дарог да эксплуатацыі ў летні перыяд пакуль не даводзіцца, сказаў намеснік начальніка. "У асноўным ідуць падрыхтоўчыя работы, ачышчаецца праезная частка, ліквідуецца дробная ямачнасць. Але лічбы пакуль невялікія - каля 1 тыс. кв.м на ўсю сетку. Міністэрствам транспарту і камунікацый падрыхтаваны загад аб падрыхтоўцы рэспубліканскіх аўтамабільных дарог і вытворчых баз да летняга сезона 2018 года", - сказаў ён. У першую чаргу размова ідзе аб ачыстцы дарог ад процігалалёдных матэрыялаў, прывядзенне ў нармальны стан паласы адводу аўтадарог, праверка стану дарожных знакаў, пляцовак для адпачынку, прыпыначных пунктаў. "Асноўны ўпор у красавіку робіцца на дарогі ў 50-кіламетровай зоне ад Мінска, вялікая ўвага ўдзяляецца дарозе М2", - паведаміў Сяргей Лявончык.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://blr.belta.by/society/view/respublikanskija-darogi-da-1-maja-buduts-pounastsju-gatovy-da-ekspluatatsyi-u-letni-peryjad-mintrans-67047-2018/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2018 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА