Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк

Навіны Беларусі

Рэальныя грашовыя даходы беларусаў у I квартале выраслі на 7,3 працэнта

Грамадства 15.05.2019 | 19:30
Фота з архіва
Фота з архіва

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў I квартале 2019 года склалі 107,3 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду 2018 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займае 63,5 працэнта, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, што прыносіць даход, - 7,6 працэнта, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя) - 24,5 працэнта, даходы ад уласнасці і іншыя даходы - 4,4 працэнта.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва - грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэкціраваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://blr.belta.by/society/view/realnyja-grashovyja-dahody-belarusau-u-i-kvartale-vyrasli-na-73-pratsenta-78086-2019/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2019 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА