Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк

Навіны Беларусі
Апошнія навіны
Усе навіны

Пакістанскія ваенныя прымуць удзел у АрМГ-2019 на тэрыторыі Беларусі

Грамадства 17.12.2018 | 17:39
Фота Міністэрства абароны
Фота Міністэрства абароны

17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пакістанскія ваенныя плануюць прыняць удзел у Армейскіх міжнародных гульнях - 2019, якія пройдуць на тэрыторыі Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства абароны.

У Беларусі з афіцыйным візітам знаходзіцца старшыня Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў Узброеных Сіл Пакістана Зубайр Махмуд Хаят. Адбыліся сустрэчы і перагаворы пакістанскай дэлегацыі з міністрам абароны і міністрам замежных спраў Беларусі, у час якіх абмяркоўваліся пытанні далейшага развіцця двухбаковага ваеннага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

"Генерал Зубайр Махмуд Хаят абазначыў, што пакістанскія каманды плануюць прыняць удзел у конкурсах Армейскіх міжнародных гульняў - 2019, якія будуць праведзены на тэрыторыі Беларусі", - адзначылі ў ваенным ведамстве.

Праграмай візіту таксама прадугледжана сустрэча з кіраўніцтвам Дзяржкамваенпрама, наведванне Ваеннай акадэміі, прадпрыемстваў прамысловасці і абароннага сектара эканомікі Беларусі.

Армейскія міжнародныя гульні праводзяцца штогод з 2015 года. У 2018 годзе спаборніцтвы прынялі палігоны сямі краін: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Ірана, Казахстана, Кітая і Расіі. Усяго праграма гульняў уключала 28 конкурсаў. У спаборніцтвах прынялі ўдзел ваеннаслужачыя з 32 краін.-0-

Фота Міністэрства абароны

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://blr.belta.by/society/view/pakistanskija-vaennyja-prymuts-udzel-u-armg-2019-na-terytoryi-belarusi-74492-2018/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2019 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА