Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк

Навіны Беларусі

МАРГ растлумачыла новаўвядзенні ў дзяржзакупках медвырабаў і лякарстваў

Грамадства 11.02.2019 | 15:09
Фота з архіва
Фота з архіва

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю растлумачыла новаўвядзенні, прадугледжаныя ўказам ад 7 лютага 2019 года нумар 40 "Аб дзяржаўных закупках медыцынскіх вырабаў, лекавых сродкаў і лячэбнага харчавання", паведамляе БЕЛТА.

Указам вызначаюцца арганізатары працэдур дзяржзакупак, якія могуць праводзіць закупкі як у інтарэсах аднаго заказчыка, так і цэнтралізаваныя для некалькіх заказчыкаў. Пры гэтым дагаворы па выніках такіх працэдур будуць заключацца як самімі заказчыкамі, так і арганізатарамі, у якіх заказчыкі могуць у далейшым набываць тавары без правядзення працэдур дзяржзакупак.

Указам дазволена правядзенне працэдуры закупкі з адной крыніцы ў выпадку набыцця тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі Беларускага пратэзна-артапедычнага аднаўленчага цэнтра.

Урад у двухмесячны тэрмін вызначыць парадак разліку ўзнагароджання арганізатара ў выпадку заключэння паміж ім і заказчыкам дагавора камісіі. Такі памер будзе ўстанаўлівацца штогод.

МАРГ звяртае ўвагу, што заканадаўчы акт распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, што ўзніклі з 1 студзеня 2019 года. Адпаведна, указ распаўсюджваецца на працэдуры дзяржзакупак, пачатыя арганізатарамі з 1 студзеня 2019 года, а таксама на дагаворы, заключаныя арганізатарамі з удзельнікамі-пераможцамі, а таксама з заказчыкамі.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://blr.belta.by/society/view/marg-rastlumachyla-novauvjadzenni-u-dzjarzhzakupkah-medvyrabau-i-ljakarstvau-75763-2019/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2019 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА