Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк

Навіны Беларусі
Апошнія навіны
Усе навіны

Каляндар турыстычных падзей на 2019 год падрыхтаваны ў Беларусі

Грамадства 08.01.2019 | 09:00
Фота з архіва
Фота з архіва

8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каляндар турыстычных падзей на 2019 год падрыхтаваны ў Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве спорту і турызму.

Спіс самых значных мерапрыемстваў у сферы турызму, запланаваных у Беларусі ў бягучым годзе, склаў Дэпартамент па турызме Мінспорту разам з абласнымі выканкамамі і Мінскім гарвыканкамам. У яго ўвайшло больш за 90 падзей - спартыўныя, музычныя, гастранамічныя і кінафестывалі, тэатральныя форумы, рыцарскія турніры і многае іншае.

Адной з галоўных падзей года для турыстаў стануць II Еўрапейскія гульні, якія Беларусь будзе прымаць з 21 па 30 чэрвеня. У Мінск замежных гасцей таксама запрашаюць на мерапрыемствы летняга музычна-турыстычнага сезона ў Верхнім горадзе, музейнае шоу, праект "Мінскі джаз", міжнародны фестываль гістарычнай рэканструкцыі, кінафестываль "Лістапад", Калядны оперны форум.

У рэгіёнах таксама арганізуюць мерапрыемствы, якія зацікавяць турыстаў. Напрыклад, музей-запаведнік "Нясвіж" запрашае на музычна-тэатралізаваныя квэсты "Тайны і загадкі князёў Радзівілаў". У Віцебску пройдуць Шагалаўскія чытанні, у Лепелі арганізуюць фестываль беларускай міфалогіі "У госці да Лепельскага цмока". Аматарам воднага турызму прапануюць паўдзельнічаць у "Мотальскай рэгаце" ў Брэсцкай вобласці. Магічнае шоу абяцаюць на фестывалі фокуснікаў у Гродне.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://blr.belta.by/society/view/kaljandar-turystychnyh-padzej-na-2019-god-padryhtavany-u-belarusi-74804-2019/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2019 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА