Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк

Навіны Беларусі
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларуска Марыя Васілевіч увайшла ў топ-5 удзельніц конкурсу "Міс свету-2018"

Грамадства 10.12.2018 | 10:09
Марыя Васілевіч у адным з конкурсных строяў
Марыя Васілевіч у адным з конкурсных строяў

10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Марыя Васілевіч увайшла ў топ-5 удзельніц конкурсу "Міс свету - 2018", паведамляе БЕЛТА.

Гэта лепшы вынік за ўсю гісторыю ўдзелу краіны ў гэты конкурсе. Дзяўчына стала адзінай прадстаўніцай Еўропы ў пяцёрцы лепшых.

Тытул "Міс свету - 2018" заваявала жыхарка Мексікі Ванэса Понсэ. На другім месцы прадстаўніца Тайланда Нікалін Пічапа Лімснукан.

Конкурс "Міс свету - 2018" стартаваў 9 лістапада. У гэтым годзе ў ім удзельнічалі прадстаўніцы 118 дзяржаў. На працягу месяца дзяўчаты праходзілі розныя іспыты пад пільнай увагай членаў журы. Удзельніцы прэзентавалі сябе ў час дабрачынных праектаў і шоу талентаў, каб даказаць сваё права на высокі тытул. Па вынікаў іспытаў прадстаўніцу Беларусі мінчанку Марыю Васілевіч назвалі адной з лепшых топ-мадэлей свету. Акрамя таго, Марыя ўвайшла ў лік самых спартыўных дзяўчат.

Конкурс "Міс свету" прадугледжваў такія тытулы, як "Міс дабрачыннасць", "Міс Fashion - топ-мадэль", "Міс мультымедыя", "Міс танец свету", "Міс талент", "Міс спорт", "Міс інтэлект". Безумоўна, самымі жаданымі сталі тры топавыя званні: "Другая віцэ-міс", "Першая віцэ-міс" і "Міс свету - 2018".

Падрыхтоўкай беларускай удзельніцы займалася Нацыянальная школа прыгажосці пры падтрымцы Міністэрства культуры і генеральнага партнёра Банка развіцця.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://blr.belta.by/society/view/belaruska-maryja-vasilevich-uvajshla-u-top-5-udzelnits-konkursu-mis-svetu-2018-74300-2018/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2019 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА