17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску з мэтай павышэння эфектыўнасці работы і стварэння дадатковых магчымасцей для перасадкі на трамваі з 1 студзеня 2016 года ў парадку эксперымента аўтобусны маршрут нумар 901 ДС "Дружная" - З.Бядулі будзе зноў прадоўжаны да Камароўскага рынку. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ДП "Мінсктранс".
Аўтобусы маршруту нумар 901 будуць ісці па вул. З.Бядулі, Казлова, прасп. Машэрава, вул. Куйбышава, В.Харужай у прамым напрамку і па вул. В.Харужай, Чырвонай, прасп. Машэрава, вул. Казлова, З.Бядулі - у адваротным напрамку.
Магчымасць ажыццявіць перасадку з аўтобусаў маршруту нумар 901 на трамваі маршрутаў нумароў 11, 3, 5, 6 будзе на прыпыначных пунктах: "З.Бядулі" (па вул. Казлова), "Чырвоная" (па прасп. Машэрава), "ст. м. "Пл. Я.Коласа" (на пл. Я.Коласа), "прасп. Незалежнасці" (па вул. Казлова).
У ДП "Мінсктранс" таксама паведамілі, што ў сувязі са складанай дарожнай абстаноўкай, з мэтай забеспячэння рэгулярнасці руху, часова, на перыяд з 18 па 31 снежня, адмяняецца заезд на тэрыторыю МВЦ "Экспабел" экспрэсных аўтобусных маршрутаў нумароў 1191-ТК, 1064-ТК, 1053-ТК, 1153-ТК, 1076-ТК, 1346-ТК, 1024-ТК.-0-