Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк

Навіны Беларусі

Статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі атрымалі ўзводзімыя ў Астраўцы сацыяльныя аб'екты

Прэзідэнт 20.05.2019 | 19:34

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі прысвоены аб'ектам сацыяльнай інфраструктуры, што будуюцца ў Астраўцы. Гэта прадугледжана ўказам нумар 190, які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

На гэты час у Астраўцы шырока вядзецца жыллёвае будаўніцтва. Згодна з прагнозамі, да 2020 года колькасць насельніцтва горада вырасце з 10 тыс. да 22-23 тыс. чалавек, што звязана са з'яўленнем БелАЭС.

У Астраўцы запланавана ўзвядзенне шматфункцыянальнага спартыўнага комплексу, крытай лядовай пляцоўкі, школы, бальніцы, дзіцячага сада, аўтавакзала.

Да будаўніцтва аб'ектаў прапануецца прыцягваць не толькі студэнцкія атрады, але і маладых людзей ва ўзросце ад 14 да 31 года, якія выказалі жаданне тут папрацаваць.

Наданне статусу Усебеларускай маладзёжнай будоўлі ўзводзімай сацыяльнай інфраструктуры горада будзе садзейнічаць павышэнню сацыяльнай актыўнасці моладзі, забеспячэнню яе занятасці, развіццю студатрадаўскага руху, аб'яднанню маладых людзей значнай грамадзянска-патрыятычнай ідэяй.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://blr.belta.by/president/view/status-usebelaruskaj-maladzezhnaj-budouli-atrymali-uzvodzimyja-u-astrautsy-satsyjalnyja-abekty-78207-2019/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2019 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА