Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк

Навіны Беларусі
Апошнія навіны
Усе навіны

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 28 жыхарак Віцебскай вобласці і Мінска

Прэзідэнт 08.02.2019 | 16:56

8 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 28 жыхарак Віцебскай вобласці і Мінска. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці - работніцы арганізацый АПК, гандлю, адукацыі, культуры, вытворчай сферы, банкаўскага сектара, хатнія гаспадыні.

У іх ліку настаўнік сярэдняй школы нумар 2 Сянно Валянціна Гардзецкая, садавод Талачынскага кансервавага завода Хрысціна Емяльянава, выхавальніца дзіцячага сада нумар 48 Віцебска Вера Чайкоўская, галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці Нацыянальнага банка Алена Коптур, укладчык хлебабулачных вырабаў прадпрыемства "Мінскхлебпрам" Анжаліка Мілашэўская, работніца прадпрыемства "Амкадор-Гандаль" Дзіна Судніковіч.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://blr.belta.by/president/view/ordenam-matsi-uznagarodzhany-28-zhyharak-vitsebskaj-voblastsi-i-minska-75738-2019/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2019 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА