Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Прэзідэнт
17 красавіка 2021, 14:22

Лукашэнка расказаў, чаму прыехаў на суботнік менавіта ў Александрыю на сваю малую радзіму

Аляксандр Лукашэнка ў час суботніка
Аляксандр Лукашэнка ў час суботніка

17 красавіка, Шклоўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў, чаму прыехаў на суботнік менавіта ў Александрыю на сваю малую радзіму, адказваючы на ​​пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта мой любімы занятак - упрыгожваць зямлю і тэрыторыю", - сказаў кіраўнік дзяржавы, які на суботніку высаджваў дрэвы.

Ён нагадаў, якімі цяжкімі былі для краіны 90-я гады мінулага стагоддзя, і ў Год народнага адзінства была яшчэ адна нагода папрацаваць на суботніку менавіта на малой радзіме. "Адзінства ў сярэдзіне 90-х пачыналася адсюль. Я першы Прэзідэнт, на гэтай зямлі нарадзіўся. Тады ўдалося неяк аб'яднацца. Аб'ядналася краіна і людзі вакол чалавека, які нарадзіўся на гэтай зямлі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"А потым думаю: калі яшчэ прыедзеш на родную зямлю, дадому... Часу заўсёды не хапае. А тут выпадак выдаўся і папрацаваць", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Яшчэ адна прычына - суботнік Прэзідэнт правёў якраз на тым месцы, дзе летам на Купалле праходзіць фестываль "Александрыя збірае сяброў", які беларускі лідар назваў сваім дзецішчам. "Трэба ўпрыгожваць гэту тэрыторыю", - сказаў ён.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-raskazau-chamu-pryehau-na-subotnik-menavita-u-aleksandryju-na-svaju-maluju-radzimu-98985-2021
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2021 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА
- 2021