Прэзідэнт
10 лістапада 2025, 18:37
Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кот-д'Івуара з перамогай на выбарах
Аласан Уатара. Фота Report
10
лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
павіншаваў Аласана Драмана Уатару з перамогай на выбарах Прэзідэнта
Рэспублікі Кот-д'Івуар. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе
беларускага лідара.
"Вынікі галасавання сведчаць аб высокім
узроўні даверу нацыі і безумоўным прызнанні правільнасці выбранага шляху
дзяржаўнага будаўніцтва. Упэўнены, Ваша самаадданая праца на гэтай
адказнай пасадзе будзе і далей садзейнічаць працвітанню краіны,
павышэнню дабрабыту яе грамадзян", - адзначыў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў развіцці доўгатэрміновых трывалых сувязей з Кот-д'Івуарам.
"Хачу
асабліва падкрэсліць гатоўнасць Мінска прапанаваць Ямусукра свой вопыт у
сферах сельскай гаспадаркі, паставак тэхнікі і прадуктаў харчавання,
медыцыны і інфарматызацыі. Перакананы, што мы маем значны патэнцыял для
пашырэння двухбаковага ўзаемадзеяння ў гэтых сферах", - гаворыцца ў
віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў калегу здароўя і сіл для рэалізацыі ўсіх намечаных планаў.-0-