Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Прэзідэнт
19 красавіка 2021, 21:35

Лукашэнка павіншаваў беларускіх гімнастак з паспяховым выступленнем у Ташкенце

Аліна Гарнасько. Фота Сіньхуа - БЕЛТА
Аліна Гарнасько. Фота Сіньхуа - БЕЛТА

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў нацыянальнай каманды па мастацкай гімнастыцы Аліну Гарнасько, Настассю Салас, Ганну Гайдукевіч, Карыну Ярмоленка, Настассю Малаканаву, Настассю Рыбакову, Арыну Цыцыліну і Ганну Швайбу з паспяховым выступленнем на этапе Кубка свету ў Ташкенце. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Цэлы россып медалёў, заваяваных у бескампрамісным саперніцтве з лідарамі сусветнай гімнастыкі, - выдатны вынік", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што, валодаючы бліскучым майстэрствам і самабытным стылем, беларускія грацыі пад кіраўніцтвам вопытных трэнераў змогуць пакарыць алімпійскія вяршыні.

Як паведамлялася, беларуская зборная на этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы ва Узбекістане заваявала восем медалёў. На п'едэстал спартсменкі ўзнімаліся ў розных практыкаваннях як у індывідуальным, так і ў камандным заліках.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-pavinshavau-belaruskih-gimnastak-z-paspjahovym-vystuplennem-u-tashkentse-99047-2021
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2021 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА
- 2021