Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк

Навіны Беларусі
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка: неабходна сабіраць "Хельсінкі-2", каб супакоіць свет

Прэзідэнт 14.12.2018 | 15:21
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

14 снежня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным тэрмінова запусціць маштабны перагаворны працэс "Хельсінкі-2". Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі расійскай медыйнай супольнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я лічу, што тэрмінова трэба сабіраць такую канферэнцыю. Каб неяк супакоіць свет, трэба гэта зрабіць, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Я бачу выратаванне свету ў гэтым, каб мы спыніліся хаця б, каб не беглі ў гонку ўзбраенняў і заўтрашнюю вайну. А мы ўжо амаль страляем адзін у аднаго. Нам "Хельсінкі-2" патрэбны".

У той жа час Прэзідэнт адзначыў, што краіны не могуць правесці паўнацэнны саміт АБСЕ (апошняя сустрэча кіраўнікоў дзяржаў адбылася ў Астане ў 2010 годзе, папярэдняя - у Стамбуле ў 1999 годзе), каб абмеркаваць актуальныя пытанні міжнароднай бяспекі, не гаворачы ўжо пра запуск новага перагаворнага працэсу. "Гэта ж ганьба", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-neabhodna-sabirats-helsinki-2-kab-supakoits-svet-74458-2018/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2019 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА