Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Прэзідэнт
04 снежня 2019, 12:09

Лукашэнка: кожны зварот - паказчык абыякавасці мясцовай улады да праблем людзей

4 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе звярнуць увагу на работу са зваротамі грамадзян. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе з актывам Мінскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па маім даручэнні Адміністрацыя Прэзідэнта трымае гэта пытанне на асаблівым кантролі. На жаль, да Мінскай вобласці ёсць сур'ёзныя прэтэнзіі. Па колькасці і змесце зваротаў на сённяшні дзень можна сказаць, што службовыя асобы на месцах не ўсведамляюць у поўнай меры важнасць работы з насельніцтвам. Таму і грамадзяне, не знаходзячы разумення ў мясцовых органах улады, вымушаны шукаць справядлівасць і абарону, звяртацца ў вышэйстаячыя органы", - заявіў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, звыш 70 працэнтаў пытанняў, што паступаюць з Мінскай вобласці ў адрас кіраўніка дзяржавы, Адміністрацыі Прэзідэнта, Савета Міністраў, Камітэта дзяржаўнага кантролю, - гэта пытанні, якія могуць і павінны своечасова вырашацца на месцах.

"Кожны зварот - гэта паказчык абыякавасці мясцовых органаў улады да праблем людзей. Вы ведаеце маё стаўленне да такіх фактаў і такіх кіраўнікоў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-kozhny-zvarot-pakazchyk-abyjakavastsi-mjastsovaj-ulady-da-prablem-ljudzej-83548-2019/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2021 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА
- 2021