Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк

Навіны Беларусі

Лукашэнка: быць ля вытокаў стварэння Еўрапейскіх гульняў - гонар для Беларусі

Прэзідэнт 22.06.2019 | 00:31

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Быць ля вытокаў стварэння Еўрапейскіх гульняў - гонар для Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця ў Мінску ІІ Еўрапейскіх гульняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вось і надышоў час яркіх перамог. На гасціннай беларускай зямлі мы адкрываем ІІ Еўрапейскія гульні", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы вітаў удзельнікаў спаборніцтваў, гасцей Мінска і ўсіх, хто сочыць за адкрыццём спаборніцтваў, адзначыўшы, што гісторыя Еўрапейскіх гульняў яшчэ толькі пачынаецца.

"І мы рады, што Беларусі выпаў гонар быць ля вытокаў стварэння гэтага грандыёзнага праекта. Мы шчаслівы, што ёсць магчымасць пазнаёміць вас, нашых гасцей, з сапраўднай Беларуссю - прыгожай, гасціннай і ўтульнай. Вы пераканаецеся, што тут жывуць самыя шчырыя і добрыя людзі, што наша дружалюбнасць - не проста ветлівасць, а рыса характару, стан душы. Вы ўбачыце, што талерантнасць і адносіны, пабудаваныя на ўзаемным даверы і павазе, - гэта спосаб жыцця беларусаў. І мы дорым усё гэта вам!" - падкрэсліў Прэзідэнт.

У бліжэйшыя 10 дзён, дадаў ён, спартсменам і балельшчыкам давядзецца акунуцца ў атмасферу незвычайнага запалу пачуццяў, убачыць захапляючую барацьбу за медалі і пуцёўкі на Алімпійскія гульні, стаць сведкамі неверагодных дасягненняў і нараджэння новых зорак сусветнага спорту.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-byts-lja-vytokau-stvarennja-eurapejskih-gulnjau-gonar-dlja-belarusi-79024-2019/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2019 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА