Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк

Апошнія навіны
Усе навіны

Юныя хакеісты ў Беларусі атрымаюць бясплатны лёд для спаборніцтваў і падрыхтоўкі да іх

Прэзідэнт 14.04.2018 | 14:44
Фота з архіва
Фота з архіва

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыялізаваным вучэбна-спартыўным установам і клубам - удзельнікам чэмпіянату Беларусі для правядзення спартыўных спаборніцтваў і падрыхтоўкі да іх будуць бязвыплатна прадастаўляцца лядовыя арэны і пляцоўкі. Гэта прадугледжана падпісаным кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам указам нумар 138, якім уносяцца змяненні ва ўказ ад 29 сакавіка 2012 года нумар 150 "Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Дадатак да названага ўказа дапоўнены пунктам аб бязвыплатным прадастаўленні лядовых арэн (пляцовак) спецыялізаваным вучэбна-спартыўным установам і клубам - удзельнікам чэмпіянату Рэспублікі Беларусь для правядзення спартыўных спаборніцтваў і падрыхтоўкі да іх. Гэта дасць магчымасць знізіць нагрузку на названыя арганізацыі і накіраваць вызваляемыя сродкі на набыццё інвентару і экіпіроўкі, удзел у спаборніцтвах і іншыя расходы па развіцці хакея з шайбай у Беларусі", - растлумачылі ў прэс-службе.

Дакумент прыняты ў мэтах далейшага стымулявання развіцця дзіцяча-юнацкага спорту, зніжэння фінансавай нагрузкі на спартыўныя ўстановы, якія займаюцца развіццём хакея.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://blr.belta.by/president/view/junyja-hakeisty-u-belarusi-atrymajuts-bjasplatny-led-dlja-spabornitstvau-i-padryhtouki-da-ih-68083-2018/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2018 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА