Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк

Навіны Беларусі

Паслы Беларусі і Бахрэйна намецілі крокі па актывізацыі супрацоўніцтва

Палітыка 08.07.2019 | 19:56

8 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Крокі па актывізацыі беларуска-бахрэйнскага супрацоўніцтва ў розных сферах былі намечаны на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Уладзіміра Сямашкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Бахрэйна ў РФ і Беларусі па сумяшчальніцтве Ахмедам Аль-Сааці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага дыппрадстаўніцтва.

"Бакі абмеркавалі перспектывы і намецілі практычныя крокі па актывізацыі палітычнага, эканамічнага, інвестыцыйнага і гуманітарнага супрацоўніцтва Беларусі і Бахрэйна, па развіцці дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін", - адзначылі ў прэс-службе.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Бахрэйнам устаноўлены 1 ліпеня 1996 года.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://blr.belta.by/politics/view/pasly-belarusi-i-bahrejna-nametsili-kroki-pa-aktyvizatsyi-supratsounitstva-79541-2019/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2019 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА