Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк

Навіны Беларусі

Парламенцкая дэлегацыя на чале з Мясніковічам наведае Польшчу 11-14 лютага

Палітыка 11.02.2019 | 11:27
Міхаіл Мясніковіч. Фота з архіва
Міхаіл Мясніковіч. Фота з архіва

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая дэлегацыя Беларусі на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам 11-14 лютага наведае з афіцыйным візітам Польшчу. Запланаваны перагаворы з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам і прэм'ер-міністрам Матэвушам Маравецкім, паведамляе БЕЛТА.

Акрамя сустрэч з прэзідэнтам і прэм'ерам у праграме перагаворы з маршаламі Сената і Сейма Станіславам Карчэўскім і Маракам Кухцінскім. Пройдзе сустрэча спікера з міністрам замежных спраў Польшчы Яцакам Чапутовічам.

У час перагавораў на высокім і вышэйшым узроўнях будуць абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня - гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў галіне адукацыі, навукі, культуры і іншых сферах, якія маюць узаемны інтарэс. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена ролі парламенцкага вымярэння ва ўмацаванні беларуска-польскіх адносін. Запланавана падпісанне дагавора паміж краінамі аб сацыяльным забеспячэнні.

У праграме візіту таксама наведванне Польскай акадэміі навук. Акрамя таго, Міхаіл Мясніковіч пабывае ў Беластоку, дзе сустрэнецца з прадстаўнікамі беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы, кіраўніцтвам Падляшскага ваяводства, наведае Беластоцкі медыцынскі ўніверсітэт.

За 2018 год вартасны аб'ём беларуска-польскага тавараабароту склаў $2,5 млрд і вырас на 5,3 працэнта ў параўнанні з папярэднім годам. Аб'ём беларускага экспарту ў Польшчу дасягнуў прыкладна $1,3 млрд, польскага імпарту ў Беларусь - $1,2 млрд. Сальда склалася дадатнае ў памеры $138,2 млн. За студзень - верасень мінулага года ў Беларусь паступіла $7,7 млрд замежных інвестыцый, у тым ліку з Польшчы - $342,1 млн.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://blr.belta.by/politics/view/parlamentskaja-delegatsyja-na-chale-z-mjasnikovicham-navedae-polshchu-11-14-ljutaga-75753-2019/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2019 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА