Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк

Навіны Беларусі
Апошнія навіны
Усе навіны

Парламенцкая дэлегацыя Францыі наведае Беларусь у 2019 годзе

Палітыка 29.12.2018 | 12:28
Фота з сыцыяльных сетак
Фота з сыцыяльных сетак

29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая дэлегацыя на чале з кіраўніком групы дружбы "Францыя - Беларусь" Сената Шарлем Генэ наведае з візітам Мінск у 2019 годзе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

Беларускія і французскія парламентарыі плануюць абмеркаваць шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва. "Асаблівая ўвага будзе ўдзелена ўмацаванню міжпарламенцкага ўзаемадзеяння і ролі парламенцкага вымярэння ў пашырэнні гандлёва-эканамічных сувязей і інвестыцыйнага партнёрства паміж краінамі", - адзначылі ў прэс-службе.

Візіт адбудзецца па запрашэнні беларускага боку і будзе садзейнічаць рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у час сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча з прэзідэнтам Сената Францыі Жэрарам Ларшэ ў лістападзе 2018 года, нагадалі ў Савеце Рэспублікі.

Як паведамлялася, у 2018 годзе ўпершыню ў гісторыі беларуска-французскіх адносін былі створаны рабочая група па супрацоўніцтве з Францыяй у Савеце Рэспублікі і група дружбы "Францыя-Беларусь" у Сенаце Францыі. Дзейнасць груп накіравана на пашырэнне супрацоўніцтва пабрацімскіх гарадоў Беларусі і Францыі, устанаўленне прамых кантактаў паміж дзелавымі коламі, развіццё двухбаковых адносін у інвестыцыйнай, сельскагаспадарчай, экалагічнай і іншых сферах.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://blr.belta.by/politics/view/parlamentskaja-delegatsyja-frantsyi-navedae-belarus-u-2019-godze-74706-2018/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2019 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА