Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк

Навіны Беларусі

Беларусь і Расія знайшлі разуменне па большасці пытанняў інтэграцыйнага парадку дня - Румас

Палітыка 21.06.2019 | 19:08
Сяргей Румас
Сяргей Румас

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія знайшлі разуменне па большасці пытанняў інтэграцыйнага парадку дня ў Саюзнай дзяржаве, паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сёння на сустрэчы са старшынёй урада Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нашы калегі за гэты час (пасля сустрэчы прэм'ер-міністраў 24 мая. - Заўвага БЕЛТА) правялі шэраг плённых сустрэч. У суботу (15 чэрвеня) нашы дзве перагаворныя каманды цэлы дзень прысвяцілі абмеркаванню пытанняў. Большасць з іх знайшлі разуменне ў абодвух бакоў, засталіся пэўныя моманты, якія мы сёння павінны абмеркаваць", - сказаў Сяргей Румас.

Дзмітрый Мядзведзеў пацвердзіў, што з моманту апошняй сустрэчы кіраўнікоў урадаў праведзена работа па збліжэнні пазіцый. "У працэнтах ацэньваць гэта складана, але тое, што пазіцыі збліжаюцца, гэта безумоўна так. Нам трэба сёння прайсціся па ўсіх пытаннях, якія застаюцца, дзе гэта будзе магчыма - цяпер вызначыцца, нейкія пытанні адкласці на іншыя кансультацыі", - дадаў ён.

Сяргей Румас закрануў тэму II Еўрапейскіх гульняў. "Расійская дэлегацыя прадстаўлена вельмі добрай камандай спартсменаў, усе кажуць, што яна відавочны медальны фаварыт. Я жадаю расійскай зборнай добра выступіць", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Дзмітрый Мядзведзеў у сваю чаргу павіншаваў беларускі бок з адкрыццём II Еўрапейскіх гульняў. "Спадзяюся, што не толькі цырымонія адкрыцця, але і ўсе спаборніцтвы прынясуць сапраўдную радасць як самім спартсменам, так і вялікай колькасці балельшчыкаў", - сказаў ён.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://blr.belta.by/politics/view/belarus-i-rasija-znajshli-razumenne-pa-bolshastsi-pytannjau-integratsyjnaga-paradku-dnja-rumas-79017-2019/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2019 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА