Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк

Навіны Беларусі

Рэканструкцыя пуцеправодаў на МКАД

Інфаграфіка 10.01.2019 | 11:43
Рэканструкцыя пуцеправодаў на МКАД

У сувязі з рэканструкцыяй рух транспарту па пуцеправодзе на 3-м і 25-м км МКАД закрываецца.

Рух на час рамонту:

на 3-м км МКАД (у раёне вул. Францыска Скарыны) транспарт будзе хадзіць па знешнім кальцы: па дзвюх палосах дарогі з боку Зялёнага Луга ў бок Шабаноў і па адной - у зваротным напрамку;

на 25-м км (у раёне вул. Напалеона Орды і павароту на філіял БДУ) машыны паедуць па ўнутраным кальцы: дзве паласы з боку Малінаўкі ў бок Лошыцы і адна паласа для руху ў зваротны бок.

Рух грамадскага транспарту:

рух аўтобусаў маршруту №47С з боку вул. Казінца ў напрамку філіяла БДУ арганізуецца па МКАД з разваротам на транспартнай развязцы прасп. Дзяржынскага-МКАД, вул. Курчатава з выкананнем на змененым участку прыпыначнага пункта "Паварот на філіял БДУ" ў напрамку прасп. Дзяржынскага", у зваротным напрамку без змяненняў;

рух аўтобусаў маршруту №96 арганізуецца ў напрамку філіяла БДУ - без змяненняў, ад філіяла БДУ - цераз а/г Шчомысліца з выкананнем усіх прыпыначных пунктаў на змененым участку аналагічна маршруту №132 (з захаваннем нумара і назвы маршруту №96). Прычым з абслугоўвання маршрутам выключаюцца прыпынкі "Факультэт радыёфізікі", "Курчатава" па няцотным баку вул. Курчатава;

рух аўтобусаў маршруту №28 у напрамку ДС Сярова ад прасп. Любімава арганізоўваецца па прасп. Дзяржынскага, МКАД, вул. Казінца і далей па маршруце, у зваротным напрамку без змяненняў.

Адкрыццё руху запланавана на канец мая, для забеспячэння поўнага функцыянавання на перыяд правядзення Еўрапейскіх гульняў - 2019. Пасля гэтага будуць закрыты для правядзення рамонту процілеглыя пуцеправоды: па іх рух будзе ажыццяўляцца аналагічна, як і пры першапачатковым этапе. Поўнасцю завяршыць работы плануецца да канца 2019 года.

Крыніца: ДП "Гардарбуд", "Мінсктранс".

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://blr.belta.by/infographica/view/rekanstruktsyja-putsepravodau-na-mkad-8447/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2019 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА