Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк

Навіны Беларусі

Урад забяспечыць строгі кантроль за рэалізацыяй стратэгічных інвестпраектаў

Эканоміка 22.05.2019 | 17:17

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад мае намер забяспечыць строгі кантроль за рэалізацыяй стратэгічных інвестыцыйных праектаў, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас на пасяджэнні Савета Міністраў па сацыяльна-эканамічным развіцці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Інвестыцыі ў асноўны капітал маюць нядрэнную дынаміку - рост 7,1 працэнта. Разам з тым пры фарміраванні прагнозу на 2019 год мы закладвалі рост 9,5 працэнта. Для выканання гэтай задачы нам неабходна забяспечыць строгі кантроль за рэалізацыяй стратэгічных інвестыцыйных праектаў", - адзначыў Сяргей Румас.

Ва ўрадзе не раз разглядалі ход буйных інвестпраектаў, і разлікі Мінэканомікі паказваюць, што калі б гэтыя праекты рэалізоўваліся ў адпаведнасці з узятымі абавязацельствамі, то паказчык па інвестыцыях быў бы нават перавыкананы. "Хто за што адказвае - усе ведаюць. Ёсць адпаведнае рашэнне ўрада. Запатрабаванне за гэтыя важныя аб'екты, якія знаходзяцца на кантролі ў кіраўніка дзяржавы, будзе персанальнае", - звярнуў увагу прэм'ер-міністр.

Кіраўнік урада даручыў Мінэканомікі па выніках I паўгоддзя правесці грунтоўны аналіз рэалізацыі ўсіх важнейшых праектаў. "Пры наяўнасці зрыву тэрмінаў - прычыны і прапановы аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці", - сказаў Сяргей Румас.

У I квартале адзначана добрая дынаміка паступлення ў эканоміку прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове. За I квартал прыцягнулі $973 млн - гэта ў два разы вышэй за ўстаноўленае заданне. Даведзеныя параметры выканалі ўсе рэгіёны. Актывізавалася інвестыцыйная дзейнасць еўрапейскіх краін. Удзельная вага прамых інвестыцый з Еўропы павялічылася на 20 працэнтаў у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://blr.belta.by/economics/view/urad-zabjaspechyts-strogi-kantrol-za-realizatsyjaj-strategichnyh-investpraektau-78283-2019/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2019 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА