Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк

Навіны Беларусі
Апошнія навіны
Усе навіны

Урад вывучыць прапановы па стымуляванні экспарту малога і сярэдняга бізнесу

Эканоміка 10.04.2018 | 18:13
Андрэй Кабякоў
Андрэй Кабякоў

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад вывучыць прапановы па стымуляванні экспарту малога і сярэдняга бізнесу. Па даручэнні прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова іх падрыхтоўкай зоймуцца Міністэрства замежных спраў і Міністэрства эканомікі. Аб гэтым ішла размова сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе абмяркоўваўся ход рэалізацыі Нацыянальнай праграмы падтрымкі і развіцця экспарту Беларусі на 2016-2020 гады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы маем вялікі патэнцыял па нарошчванні экспарту суб'ектамі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Гэты патэнцыял трэба актыўна развіваць, ён з'яўляецца адным з прыярытэтаў нацыянальнай праграмы", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Доля малога і сярэдняга бізнесу ў несыравінным экспарце тавараў у 2017 годзе склала 28,4 працэнта, і ўрад ставіць задачу нарасціць яе да 2020 года мінімум на 5 працэнтных пунктаў. З улікам гэтага кіраўнік урада даручыў МЗС і Мінэканомікі актыўней прыцягваць малы і сярэдні бізнес да вырашэння задач па росце экспарту, а таксама ўнесці ва ўрад прапановы па далейшым стымуляванні экспарту малога і сярэдняга бізнесу і зняцці магчымых бар'ераў.-0-

Фота Андрэя Пакумейкі

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://blr.belta.by/economics/view/urad-vyvuchyts-prapanovy-pa-stymuljavanni-ekspartu-maloga-i-sjarednjaga-biznesu-67923-2018
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2019 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА