Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк

Навіны Беларусі

Мінэканомікі разлічвае на перазагрузку адносін паміж Беларуссю і ПРААН ва ўмовах рэформы ААН

Эканоміка 15.05.2019 | 16:05
Фота з архіва
Фота з архіва

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Далейшае ўзаемадзеянне Мінэканомікі і пастаяннага прадстаўніцтва ПРААН у Беларусі абмяркоўвалася на сустрэчы міністра эканомікі Дзмітрыя Крутога з новым пастаянным прадстаўніком ПРААН у Беларусі Аляксандрай Салаўёвай, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Дзмітрый Крутой павіншаваў Аляксандру Салаўёву з назначэннем і выказаў надзею, што ва ўмовах праводзімай рэформы ААН адбудзецца перазагрузка адносін паміж Беларуссю і ПРААН.

На сустрэчы бакі таксама абмяняліся думкамі аб перспектывах далейшага ўзаемадзеяння, у тым ліку пры рэалізацыі праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі па такіх напрамках, як развіццё рэгіёнаў, зялёная эканоміка, сацыяльная абарона слабаабароненых груп.

Мінэканомікі Беларусі сумесна з ПРААН рэалізуе два праекты міжнароднай тэхдапамогі - па садзейнічанні занятасці і самазанятасці насельніцтва ў малых і сярэдніх гарадах і па падтрымцы эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні.

Аляксандра Салаўёва запэўніла, што са свайго боку прыкладзе ўсе намаганні для паспяховага партнёрства. У прыватнасці, была адзначана магчымасць аказання садзейнічання ПРААН для ўмацавання кадравага патэнцыялу зацікаўленых дзяржорганаў.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://blr.belta.by/economics/view/minekanomiki-razlichvae-na-perazagruzku-adnosin-pamizh-belarussju-i-praan-va-umovah-reformy-aan-78079-2019/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2019 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА