Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Эканоміка
19 красавіка 2021, 19:14

Грашовыя пераводы беларусаў за мяжу ў І квартале выраслі на 31,9 працэнта

Фота з архіва
Фота з архіва

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грашовыя пераводы беларусаў за мяжу ў першым квартале 2020 года выраслі на 31,9 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года. Аб гэтым сведчаць аналітычныя даныя Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

Агульная сума пераводаў з Беларусі праз міжнародныя сістэмы грашовых пераводаў у І квартале склала $49,6 млн у эквіваленце супраць $37,6 млн на год раней.

У Беларусь з-за мяжы пераведзена $85,7 млн - на 26,4 працэнта больш, чым у першым квартале 2020 года, калі было адпраўлена $67,8 млн.

Сярэдняя сума аднаго перавода ў Беларусь склала $298,86 (у I квартале 2020 года - $243,76), з Беларусі - $348,71 (у I квартале 2020-га - $327,54).

Пераводы праз унутрыдзяржаўныя сістэмы склалі Br30,281 тыс. (у I квартале мінулага года - Br60,033 тыс.). Сярэдняя сума аднаго перавода Br244,21 супраць Br247,05 у аналагічным перыядзе 2020 года.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://blr.belta.by/economics/view/grashovyja-peravody-belarusau-za-mjazhu-u-i-kvartale-vyrasli-na-319-pratsenta-99044-2021
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2021 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА
- 2021