Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк

Навіны Беларусі

ЕАБР выдзеліць $100 млн на фінансаванне абаротнага капіталу і інвестпраграмы "Беларуськалія"

Эканоміка 15.05.2019 | 18:40
Старшыня праўлення ЕАБР Андрэй Бельянінаў
Старшыня праўлення ЕАБР Андрэй Бельянінаў

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) выдзеліць $100 млн на фінансаванне абаротнага капіталу і інвестыцыйнай праграмы ААТ "Беларуськалій". Адпаведнае крэдытнае пагадненне бакі падпісалі сёння ва ўрадзе Беларусі ў прысутнасці прэм'ер-міністра Сяргея Румаса, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік урада адзначыў, што ў ЕАБР добрая гісторыя крэдытных узаемаадносін з Рэспублікай Беларусь. За час супрацоўніцтва бакі рэалізавалі 30 праектаў на агульную суму амаль $1 млрд. Паводле слоў Сяргея Румаса, дзякуючы падпісанаму сёння пагадненню бакі атрымалі імпульс для выбудоўвання ўзаемадзеяння. "Цяпер больш за шэсць праектаў на розныя сумы ў розных сектарах знаходзяцца ў рабоце. Я хацеў бы сёння абмяняцца думкамі па гэтых праектах, можа, вы недзе бачыце яшчэ нейкія галіны, дзе мы маглі б аб'яднаць намаганні", - сказаў прэм'ер.

У сваю чаргу старшыня праўлення ЕАБР Андрэй Бельянінаў адзначыў, што пагадненне з "Беларуськаліем" было падпісана ў рэкордныя для банка тэрміны, і выказаў упэўненасць, што гэта толькі пачатак вялікага шляху супрацоўніцтва з прадпрыемствам. Банк плануе прадоўжыць фінансаванне інвестпраграмы "Беларуськалія" на ўзаемавыгадных умовах.

Еўразійскі банк развіцця - міжнародная фінансавая арганізацыя, заснаваная Расіяй і Казахстанам у студзені 2006 года ў мэтах садзейнічання развіццю рыначнай эканомікі дзяржаў-удзельніц, іх устойліваму эканамічнаму росту і пашырэнню ўзаемных гандлёва-эканамічных сувязей. Дзяржавамі - удзельніцамі банка з'яўляюцца Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан.

Цяпер банк разглядае інвестыцыйныя праекты беларускіх прамысловых прадпрыемстваў, накіраваных на мадэрнізацыю дзеючай і стварэнне новых вытворчасцей, у тым ліку з прымяненнем тэхналогій V і VI тэхналагічных укладаў. Прадаўжаецца актыўная работа ў банкаўскім сектары. З беларускімі банкамі (ААТ "Белгазпрамбанк", ААТ ААБ "Беларусбанк" і інш.) заключаны дагаворы сіндыкаванага крэдытавання, адкрыты крэдытныя лініі для мэт гандлёвага фінансавання і падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу. У актыўнай фазе знаходзяцца перагаворы па ўдзеле ЕАБР у акцыянерным капітале ААТ "Белінвестбанк".

ААТ "Беларуськалій" - адзін з буйнейшых у свеце і самы вялікі на тэрыторыі СНД вытворца калійных мінеральных угнаенняў. Цяпер прадпрыемства рэалізуе маштабны праект па будаўніцтве Петрыкаўскага горна-абагачальнага камбіната, які садзейнічае павелічэнню магутнасці па выпуску калійных угнаенняў.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://blr.belta.by/economics/view/eabr-vydzelits-100-mln-na-finansavanne-abarotnaga-kapitalu-i-investpragramy-belaruskalija-78084-2019/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2019 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА