Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Эканоміка
08 лютага 2018, 17:23

Беларускія НПЗ павінны мець альтэрнатыўныя крыніцы паставак нафты - Сямашка

Уладзімір Сямашка. Фота з архіва
Уладзімір Сямашка. Фота з архіва

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія НПЗ павінны мець альтэрнатыўныя крыніцы паставак нафты, заявіў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка сёння на падагульняючай калегіі савета канцэрна "Белнафтахім", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Сямашка канстатаваў, што ў 2017 годзе ААТ "Нафтан" і Мазырскі НПЗ атрымалі для перапрацоўкі 18 млн т расійскай нафты. У гэтым годзе лічба будзе такая ж, што адпавядае дамоўленасцям з Расіяй.

"Але павінны быць варыянты, гэта відавочна для дырэктараў НПЗ, кіраўніцтва канцэрна "Белнафтахім" з улікам пастаўленых перад галіной задач", - адзначыў ён. У мінулым годзе ў рамках дыверсіфікацыі крыніц вуглевадароднай сыравіны былі арганізаваны пастаўкі іранскай нафты.

Віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што ўсе пытанні па нафце з Расіяй урэгуляваны да 2024 года ўключна. З Беларусі знята абавязацельства штогод пастаўляць у Расію 1 млн т нафтапрадуктаў у год, калі б гэтыя пастаўкі былі абавязковымі, гэта магло б прывесці да страт у памеры $150 млн у год.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://blr.belta.by/economics/view/belaruskija-npz-pavinny-mets-alternatyunyja-krynitsy-pastavak-nafty-sjamashka-66057-2018/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2021 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА
- 2021