Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк

Навіны Беларусі

Выстава "Беларусь і беларусы" экспануецца ў МДІМА

Культура 20.05.2019 | 17:50
Васіль Чэрнік. Фота пасольства Беларусі ў Расіі
Васіль Чэрнік. Фота пасольства Беларусі ў Расіі

20 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. У Маскоўскім дзяржаўным інстытуце міжнародных адносін адкрылася выстава "Беларусь і беларусы". На ёй прадстаўлены экспанаты з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

Арганізатарамі выстаўкі выступілі пасольства Беларусі ў Расіі і беларускае зямляцтва МДІМА. "У экспазіцыі прадстаўлены гістарычны агляд, які закранае асноўныя этапы развіцця Беларусі (старажытнасць, першыя дзяржаўныя ўтварэнні, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Расійская імперыя, Савецкая Беларусія, сучаснасць), раскрываюцца асаблівасці матэрыяльнай і духоўнай дзейнасці беларусаў, - сказаў на цырымоніі адкрыцця старшы саветнік пасольства Васіль Чэрнік. - Даецца характарыстыка культурнаму здабытку беларускай нацыі як неад'емнай часткі сусветнай супольнасці".

Выстава складаецца з мабільных канструкцый, на якіх размешчаны дакументы, высакаякасныя тэматычныя выявы, фатаграфіі з тлумачальнымі тэкстамі на беларускай і англійскай мовах.

У час адкрыцця выставы беларускія студэнты МДІМА чыталі вершы на роднай мове, адбылася таксама дэгустацыя страў беларускай кухні.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://blr.belta.by/culture/view/vystava-belarus-i-belarusy-ekspanuetstsa-u-mdima-78202-2019/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2019 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА