Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк

Навіны Беларусі

Выдавецкі праект БЕЛТА стаў дыпламантам Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі"

Культура 08.02.2019 | 19:31
Фота з архіва
Фота з архіва

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фотаальбом "Імгненні стагоддзя. 1918-2018", выдадзены БЕЛТА, адзначаны дыпломам ІІ ступені Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі", перадае карэспандэнт БЕЛТА з урачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў.

У намінацыі "Фотапогляд" выдавецкі праект БЕЛТА - фотаальбом "Імгненні стагоддзя. 1918-2018" - стаў уладальнікам дыплома ІІ ступені.

Самыя яркія здымкі за 100 гадоў работы БЕЛТА сабраны ў фотаальбоме "Імгненні стагоддзя". Усяго больш за 250 фотаздымкаў, якія ілюструюць гісторыю і сучаснасць краіны. Ён выдадзены на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай.

У 58-м Нацыянальным конкурсе "Мастацтва кнігі" ўдзельнічала 158 выданняў ад 40 арганізацый, пасля адбору мастацка-экспертнай камісіяй засталося менш за палавіну. Удзельнікаў ацэньвала кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі, старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца, старшыня Беларускага саюза дызайнераў Дзмітрый Сурскі, дырэктар выдавецтва "Кавалер" Канстанцін Хацяноўскі, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах, член Саюза дызайнераў Валерый Рагалевіч на чале з рэктарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Узнагароджанне пераможцаў Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі" прайшло на палях XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, якая праводзіцца пад слоганам "Больш чым кнігі" па 10 лютага ў адміністрацыйным комплексе па праспекце Пераможцаў, 14. На пляцоўцы каля 3 тыс. кв. м прадстаўлена больш за 400 экспанентаў ад 37 краін. Чакаецца, што выстаўку наведаюць амаль 60 тыс. чалавек. Арганізатарамі выступаюць Міністэрства інфармацыі, Мінскі гарвыканкам, Саюз пісьменнікаў Беларусі, суарганізатары - міністэрствы замежных спраў, адукацыі, культуры, ААТ "Белкніга", ВК ТАА "Макбел".-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://blr.belta.by/culture/view/vydavetski-praekt-belta-stau-dyplamantam-natsyjanalnaga-konkursu-mastatstva-knigi-75744-2019/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2019 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА