Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк

Апошнія навіны
Усе навіны

Супрацоўніцтва Беларусі і Савета Еўропы ў сферы культуры абмяркуюць у Мінску

Культура 14.04.2018 | 14:27
Фота з архіва
Фота з архіва

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Супрацоўніцтва Беларусі і Савета Еўропы ў сферы культуры абмяркуюць 19 красавіка ўдзельнікі круглага стала ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея - Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.

Шырокі спектр пытанняў плануецца абмеркаваць на круглым стале "25 гадоў удзелу Беларусі ў Еўрапейскай культурнай канвенцыі": асаблівасці супрацоўніцтва Беларусі і Савета Еўропы ў сферы культуры, развіццё народнай дыпламатыі, прымяненне адукацыйнага кампанента Еўрапейскай культурнай канвенцыі ва ўмовах беларускага ўніверсітэта, станаўленне інстытута культурнай дыпламатыі, вопыт і асаблівасці правядзення Дзён еўрапейскай спадчыны ў Беларусі, ажыццяўленне палажэнняў Еўрапейскай культурнай канвенцыі ў рамках народнай дыпламатыі.

У рабоце круглага стала прымуць удзел генеральны дырэктар Савета Еўропы па пытаннях дэмакратыі Сняжана Самарджыч-Марковіч, прадстаўнікі Міністэрства культуры, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства спорту і турызму, Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Беларускага фонду культуры, фонду "Культурная спадчына і сучаснасць".

Арганізатары мерапрыемства - Міністэрства культуры, Нацыянальны гістарычны музей, Інфармацыйны пункт Савета Еўропы ў Мінску.

Еўрапейская культурная канвенцыя прынята ў 1954 годзе ў Парыжы з мэтай развіцця ўзаемаразумення паміж народамі Еўропы і ўзаемнай павагі іх культурнай разнастайнасці, захавання еўрапейскай культуры, садзейнічання нацыянальным укладам у агульную культурную спадчыну Еўропы, што адлюстроўвае агульныя асноватворныя каштоўнасці.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://blr.belta.by/culture/view/supratsounitstva-belarusi-i-saveta-europy-u-sfery-kultury-abmjarkujuts-u-minsku-68082-2018/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2018 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА