Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк

Навіны Беларусі

Сезон вячэрніх кінапаказаў у Верхнім горадзе стартуе 25 мая

Культура 22.05.2019 | 12:56
Фота   "Минск-Новости"

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы сезон кінапаказаў на адкрытым паветры на тэрыторыі Верхняга горада стартуе 25 мая, паведамілі БЕЛТА ў Мінгарвыканкаме.

Праект "Open air CINEMA", як і мінулыя гады, падорыць мінчанам і гасцям магчымасць штотыднёва ўвечары глядзець у дворыку атэля "Манастырскі" кінакарціны розных жанраў.

Асаблівае месца зоймуць работы айчынных рэжысёраў, паколькі ў бягучым годзе беларускаму кінематографу споўніцца 95 гадоў.

Першай карцінай, якая будзе паказана на свежым паветры ў суботу, 25 мая, стане гісторыка-біяграфічны фільм "Я, Францыск Скарына" Барыса Сцяпанава.

Уваход на сеансы свабодны, пачатак у 21.00.

Арганізатарам мерапрыемства выступае УП "Кінавідэапракат" пры падтрымцы Мінгарвыканкама.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://blr.belta.by/culture/view/sezon-vjachernih-kinapakazau-u-verhnim-goradze-startue-25-maja-78269-2019/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2019 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА