Версія для друку:
+
Карцінкі
Друк

Навіны Беларусі

Пазнаёміцца з цацачнымі гісторыямі запрашае выстава ў Віцебску

Культура 24.05.2019 | 16:46
Фота з архіва
Фота з архіва

24 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Віцебску сёння адкрываецца выстава "Цацачныя гісторыі", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Акунуцца ў чароўны свет дзяцінства можна ў культурна-гістарычным комплексе "Залатое кальцо горада Віцебска "Дзвіна". На цэлы месяц яго выставачная зала ператворыцца ў своеасаблівую казачную прастору, у якой самыя любімыя ўсімі дзецьмі прадметы - цацкі - паўсталі ва ўсім багацці творчай фантазіі: вязаныя і пашытыя, саламяныя і керамічныя, з тканіны і воўны, гульнявыя і абрадавыя, утылітарныя і інтэр'ерныя. Знаёмства з імі стане цікавым як для дзяцей, так і для дарослых, упэўнены спецыялісты.

Экспазіцыя падрыхтавана юнымі членамі аб'яднання па інтарэсах гарадскога Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, майстэрні "СуТворчасці", студыі выяўленчага мастацтва "ART-lab", Цэнтра развіцця дзяцей "Юла", а таксама дарослымі прафесіяналамі-лялечнікамі і аматарамі з Віцебска, Мінска, Магілёва, майстрамі Дамоў рамёстваў з Дуброўна, Оршы і Гарадка. Наведаць выставу можна па 3 ліпеня.-0-

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://blr.belta.by/culture/view/paznaemitstsa-z-tsatsachnymi-gistoryjami-zaprashae-vystava-u-vitsebsku-78353-2019/
БЕЛТА - Навiны Беларусi, © Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1999-2019 г. 
Гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Умовы выкарыстання матэрыялаў.
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА