
23 мая, Сочы /Кар. БЕЛТА/. На сумесную з Расіяй работу ў сферы імпартазамяшчэння паводле папярэдніх разлікаў спатрэбяцца параўнальна невялікія сродкі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Сочы на сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў беларускага лідара, урады Беларусі і Расіі па даручэнні кіраўнікоў дзяржаў вызначылі асноўныя напрамкі ў сферы імпартазамяшчэння і нават палічылі ў першым прыбліжэнні, у што гэта абыдзецца.
"Грошы зусім невялікія. Я не хачу публічна цяпер называць, таму што яны прыкладныя. Ну, зусім смешныя грошы. Але мы выйдзем па асноўных момантах, дзе ў нас не хапае камплектуючых і іншага, на добрае імпартазамяшчэнне, - упэўнены беларускі лідар. - Я ўжо не гавару па лініі бяспекі. Мы ўжо добра працуем у сферы бяспекі".-0-