Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2016, 19:15

Зніжэнне затрат і павышэнне якасці прадукцыі павінна стаць адказам на ўзмацненне канкурэнцыі на расійскім рынку - Прэзідэнт

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зніжэнне затрат і павышэнне якасці прадукцыі павінна стаць адказам на ўзмацненне канкурэнцыі на расійскім рынку. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на V Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы павінны разумець: узмацненне канкурэнцыі на расійскім рынку - не часовая з'ява. Гэта сур'ёзна і надоўга. Зразумець гэта трэба было яшчэ ўчора. Чым мы можам адказаць на ўсё гэта? Толькі адным - зніжэннем затрат і павышэннем якасці прадукцыі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, сур'ёзных поспехаў на новых для Беларусі рынках няма. "Традыцыйныя рынкі (перш за ўсё Расію) мы можам страціць, калі прадоўжым працаваць так, як раней", - перасцярог беларускі лідар.

Ён канстатаваў, што сёння затраты на вытворчасць асноўных відаў прадукцыі ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі ў Беларусі ў 1,5 раза вышэйшыя, чым у Еўропе. "Гэта прамы вынік ляноты, крадзяжу, парушэння працоўнай і вытворчай дысцыпліны і адсутнасці інавацый", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

У цэлым, сельскую гаспадарку ён назваў важнейшай сферай, за якую нясуць прамую адказнасць мясцовыя ўлады. На думку Прэзідэнта, сёння тут назбіралася вялікая колькасць застарэлых праблем. "У галіну ўкладзены вялікія грошы. Ні адна краіна былога Саюза не давала так шмат грошай, як Беларусь. Мы ўклалі на мадэрнізацыю вёскі толькі ў апошнія гады па дзвюх праграмах звыш $50 млрд. Мы рэзка нарасцілі аб'ёмы аграрнай вытворчасці. А вось з продажамі і рэнтабельнасцю справа ідзе больш складана", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён упэўнены, што неабходна прадаўжаць работу па фінансавым аздараўленні галіны. "Калі прадпрыемства не можа самастойна адказваць па абавязацельствах, на яго месца павінна прыйсці новае - гэта натуральны працэс. Або перадаваць такія прадпрыемствы ў арэнду, у давернае кіраванне сапраўднаму гаспадару", - сказаў Прэзідэнт, падкрэсліўшы, што трэба навучыцца працаваць па прынцыпе самафінансавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі