Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Студэнты Беларусі
Учора 15:41 Стужка навiн
Усе навіны

Значнасць Мінска як зручнай перагаворнай пляцоўкі ўзрастае - Лукашэнка

Прэзідэнт 24.05.2018 | 10:50
Выступае Аляксандр Лукашэнка
Выступае Аляксандр Лукашэнка

24 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Значнасць Мінска ў якасці зручнай перагаворнай пляцоўкі ўзрастае. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на міжнароднай экспертнай канферэнцыі "Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не выпадкова гэта мерапрыемства праходзіць у Мінску. Тут ужо традыцыйна прадстаўнікі розных краін і рэгіёнаў планеты могуць у абсалютна спакойнай абстаноўцы і поўнай бяспецы абмяркоўваць абсалютна любыя, нават самыя вострыя пытанні. Дзякуючы шматвектарнай знешняй палітыцы краіны, павазе да замежных партнёраў, устойліваму сацыяльна-эканамічнаму развіццю нашай дзяржавы ўзрастае яго значнасць як зручнай пляцоўкі для любых перагавораў", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў удзел у канферэнцыі экспертаў, вучоных і прадстаўнікоў краін Заходняй і Усходняй Еўропы, Расіі, ЗША і Кітая. "Гэта пацвярджае глабальнасць разглядаемых вамі праблем. Паколькі размова ідзе аб канцэптуальных аспектах міжнароднай бяспекі, канкрэтных "гарачых" і "замарожаных" канфліктах", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, мінская экспертная пляцоўка прызначана садзейнічаць абмену меркаваннямі, аргументаванай дыскусіі і пачатку дыялогу, дэфіцыт якога выразна адчуваецца ў міжнародных адносінах.

"Любы разважлівы чалавек пацвердзіць, што сёння няма больш важнага пытання, чым захаванне міру і забеспячэнне яго ўстойлівага развіцця. Таму важна выпрацаваць і прадставіць палітыкам дакладныя прапановы, як гэта зрабіць з захаваннем інтарэсаў усіх бакоў. Яшчэ лепш, калі вашы ідэі будуць уздзейнічаць на шырокую грамадскую свядомасць. Для многіх людзей відавочна, што з моманту заканчэння халоднай вайны еўрапейская архітэктура бяспекі яшчэ не перажывала такога глыбокага сістэмнага крызісу", - падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнт нагадаў, што Беларусь унесла ініцыятыву аб неабходнасці пачатку новага маштабнага міжнароднага дыялогу па пытаннях бяспекі, які павінен быць накіраваны на пераадоленне існуючых супярэчнасцей ва ўзаемаадносінах дзяржаў на агульнай прасторы Еўраатлантыкі і Еўразіі. "Не мае значэння, як ён будзе называцца - Новы Хельсінкскі працэс, "Хельсінкі-2" ці яшчэ як-небудзь. І не важна, дзе ён будзе праходзіць. І зусім не важна, хто тут ініцыіруе гэты працэс. Мы ўсе павінны яго ініцыіраваць, таму што мір даражэйшы за ўсё. Важна, каб такі дыялог пачаўся і яго вынікам стала рэальнае ўмацаванне міжнароднай бяспекі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Лукашэнка: сучасныя міжнародныя адносіны нагадваюць сітуацыю перад Першай сусветнай вайной
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што паміж Захадам і Расіяй набіраюць абароты санкцыйнае і інфармацыйнае проціборства, гандлёвыя войны. Нагнятаецца сітуацыя паміж ЗША, ЕС і Расіяй, у што ўцягваюць і Кітай. Актыўна раскручваецца махавік гонкі ўзбраенняў.

Лукашэнка: Еўропа можа паказаць прыклад у вырашэнні пытанняў паміж Усходам і ЗахадамЛукашэнка: Еўропа можа паказаць прыклад у вырашэнні пытанняў паміж Усходам і Захадам
"Калі сёння вялікія дзяржавы не могуць дамовіцца паміж сабой, то гэта не азначае, што ўсе астатнія краіны павінны сядзець моўчкі і чакаць іх указанняў. Упэўнены, што Еўропа можа і павінна паказаць прыклад у вырашэнні пытанняў, існуючых паміж Усходам і Захадам", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка: Беларусь не з Расіяй супраць Еўропы і не з Еўропай супраць РасііЛукашэнка: Беларусь не з Расіяй супраць Еўропы і не з Еўропай супраць Расіі
"Беларусь - суверэнная дзяржава і дакладна ўсведамляе сваё становішча на міжнароднай восі каардынат. Для нас у прынцыпе непрымальнае пытанне, з кім мы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Для Беларусі адным з ключавых кампанентаў бяспекі быў і застаецца эканамічны - ЛукашэнкаДля Беларусі адным з ключавых кампанентаў бяспекі быў і застаецца эканамічны - Лукашэнка
"Для Беларусі адным з ключавых кампанентаў бяспекі быў і застаецца эканамічны. Гэты кампанент павінен быць пакладзены ў аснову ўсяго", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Фармат дыялогу ў АБСЕ неабходна паступова пашыраць - ЛукашэнкаФармат дыялогу ў АБСЕ неабходна паступова пашыраць - Лукашэнка
Прэзідэнт канстатаваў, што пры крызісе сферы бяспекі, узмацненні канфрантацыі і практычна поўнай адсутнасці даверу магчымасці дыпламатыі істотна абмежаваны. Іх крытычна мала.

Лукашэнка заклікае сярэднія і малыя краіны не адыгрываць ролю статыстаў у сусветнай палітыцыЛукашэнка заклікае сярэднія і малыя краіны не адыгрываць ролю статыстаў у сусветнай палітыцы
"У выніку непрымірымасці пазіцый ключавых ігракоў менавіта сярэднія і малыя краіны атрымліваюць унікальную магчымасць ініцыіраваць прапановы па дыялогу і мерах даверу", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: Беларусь не рвецца ў міратворцы, але канфлікт ва Украіне трэба ліквідаваць як мага раней
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што на Данбасе прадаўжаюць гінуць ні ў чым не вінаватыя мірныя жыхары, да гэтага часу цалкам не выкананы ні адзін пункт мінскіх пагадненняў.

Лукашэнка заклікае захоўваць мір і запрашае ў Мінск прадстаўнікоў любых палітычных поглядаўЛукашэнка заклікае захоўваць мір і запрашае ў Мінск прадстаўнікоў любых палітычных поглядаў
"Давайце будзем жыць, гадаваць дзяцей, адукацыю ім даваць добрую, будзем тварыць. Вось і ўсё. І ў гэтым напрамку трэба рабіць захады, а не ўспамінаць, хто што зрабіў і хто куды рушыў", - дадаў Прэзідэнт.

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Студэнты Беларусі Штогод 17 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень студэнтаў - адно з самых папулярных маладзёжных свят. Агульная колькасць студэнтаў у ВНУ Беларусі складае каля 284 тыс. чалавек.