Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 лютага 2024, 13:21

Жорсткая размова. Што Лукашэнка патрабуе ад Белкаапсаюза і чаму гэту структуру нельга страціць

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Белкаапсаюз - гэта ўнікальная структура, і страціць яе нельга. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім выступленні на агульным сходзе прадстаўнікоў членаў Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы сабраліся не для таго, каб у напружанні паслухаць адзін аднаго, але для таго, каб прыняць кардынальныя рашэнні, якія дадуць магчымасць нашай арганізацыі працаваць эфектыўна на карысць нашых людзей", - сказаў у пачатку сваёй прамовы Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў асаблівую актуальнасць гэтай сустрэчы. "Я анансаваў у канцы мінулага года, што мы сустрэнемся ў такім шырокім фармаце, каб рассячы гордзіеў вузел застарэлых праблем, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Усе вы ведаеце, у мяне да вашай арганізацыі стаўленне асаблівае. Так склалася гістарычна, што на тэрыторыі Беларусі сяло і спажыўкааперацыя, дапамагаючы адзін аднаму, развіваліся разам амаль 107 гадоў. І сёння вашымі паслугамі ахоплены кожны трэці жыхар краіны. У асноўным сельскі жыхар. І я нездарма паўтараю: калі страцім вёску - страцім краіну. Нашы людзі, якіх мы абслугоўваем у вёсцы, вартыя лепшага".

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што ў Белкаапсаюза вельмі багатыя працоўныя традыцыі, унікальны вопыт. У тым ліку і ідэалагічна правільны слоган - працаваць на карысць чалавека. "У фарватары Года якасці мы проста не маем маральнага права рабіць нешта спусціўшы рукавы. Трэба ставіць канкрэтныя мэты і дасягаць іх", - падкрэсліў беларускі лідар.

Тым не менш ён нагадаў пра шэраг праблемных пытанняў, якія назбіраліся. У такім жа складзе папярэдняя сустрэча адбылася ў 2021 годзе. Тады разбіралі памылкі, знаёміліся з вопытам перадавікоў, з дапамогай вучоных намячалі рэальную бізнес-мадэль па кожным з напрамкаў працы.

"Прайшло амаль два з паловай гады. І што? На жаль, прэтэнзій да вашага саюза стала нават больш. Стратная дзейнасць, пытанні з боку кантралюючых органаў, скаргі насельніцтва. Таму не крыўдуйце, але размова сёння будзе жорсткая", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што ўсё больш жорстка ставіць задачы перад міністэрствамі і патрабуе аддачы ад кадраў, і гэта не выпадкова. Галоўнае, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, не дапускаць расслаблення, таксама з улікам абстаноўкі вакол краіны.

"Страціць такую унікальную структуру, як Белкаапсаюз, мы не маем права. Мы павінны прымусіць яе працаваць, - падкрэсліў беларускі лідар. - І не трэба чарговы раз расказваць пра складаныя ўмовы. У іх, у гэтых умовах, усе працуюць".

Ён прывёў у прыклад ваеннаслужачых, якія гэтымі днямі правялі на граніцы аперацыю па затрыманні дыверсантаў: "Вы што думаеце, тым хлопцам (лягчэй. - Заўвага БЕЛТА)? Ляжаць 10 дзён на граніцы, валяцца ў такіх умовах нашым дзецям лёгка? Нялёгка. Усім цяжка".

Прадаўжаючы тэму гандлю, кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу: "У адрозненне ад прыватнікаў вам аказваецца сур'ёзная падтрымка з бюджэту. А таму дзяржава мае права разлічваць на адпаведную аддачу".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі