Сцяг Пятніца, 7 лютага 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 снежня 2024, 12:53

"Жила бы страна родная, и нету других забот!" Лукашэнка разам з байцамі студатрадаў спеў аб трывожнай маладосці

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час удзелу ў закрыцці трэцяга працоўнага семестра 2024 года ў фармаце Усебеларускага злёту студэнцкіх атрадаў разам з удзельнікамі мерапрыемства спеў "Песню аб трывожнай маладосці", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паважаны Аляксандр Рыгоравіч, вы зрабілі для ўсіх нас гэта свята сапраўды незабыўным. Дзякуючы вашай падтрымцы ўсе байцы студэнцкіх атрадаў выканаюць пастаўленыя задачы. Бо наша вера і сіла - гэта вы", - заявіў у час цырымоніі першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук'янаў. Ён прапанаваў кіраўніку дзяржавы далучыцца да добрай традыцыі студэнцкіх атрадаў - да спеўкі і разам з усёй залай выканаць "Песню аб трывожнай маладосці".
Прэзідэнт з гумарам заўважыў, што выконваць кампазіцыю разам з народным артыстам Уладзімірам Громавым вельмі няпроста, паколькі яго голас, вядома ж, будзе гучаць найбольш ярка. Затое, калі нехта раптам будзе фальшывіць, гэтага не будзе чуваць у выкананні хорам, з удзелам усіх прысутных.

Пасля спеўкі кіраўнік дзяржавы падзякаваў Уладзіміру Громаву за цудоўнае выкананне кампазіцыі. "І, што вельмі важна, я заўважыў: усе начальнікі, міністры, члены ўрада (усе тыя, хто прысутнічаў на мерапрыемстве. - Заўвага БЕЛТА) - усе спявалі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Песня аб трывожнай маладосці" - папулярная савецкая песня, напісаная ў 1958 годзе кампазітарам Аляксандрай Пахмутавай і паэтам Львом Ашаніным для кінафільма Фёдара Філіпава "Па той бок". Стужка, знятая паводле аднайменнага рамана Віктара Кіна, расказвала пра цяжкае жыццё савецкіх камсамольцаў дваццатых гадоў.

Як гаворыцца ў адным з куплетаў песні:
"Забота у нас простая,
Забота наша такая:
Жила бы страна родная, 
И нету других забот!"-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі