Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 сакавіка 2024, 09:00

Жаночая душа - гэта дзіўны свет любові. Лукашэнка павіншаваў жанчын з 8 Сакавіка

8 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчынніц з Днём жанчын, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Жаночая душа - гэта дзіўны свет любові, у якім прыродныя хараство і абаянне спалучаюцца са стваральнай энергіяй мацярынскіх пачуццяў, пяшчотным клопатам і працавітасцю, - гаворыцца ў віншаванні. - Не шкадуючы часу і сіл, вы прысвячаеце сябе блізкім і выбранай справе, напаўняеце жыццё яркімі эмоцыямі, светлымі надзеямі, утульнасцю і гармоніяй. Побач з вамі мы, мужчыны, адчуваем упэўненасць у сваіх сілах, адказнасць за мірную будучыню дзяцей і лёс роднай Беларусі".

Кіраўнік дзяржавы адрасаваў жанчынам словы глыбокай удзячнасці за адданасць краіне і ўклад ва ўмацаванне адзінства і стабільнасці ў грамадстве.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім суайчынніцам моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у справах: "Няхай прыемная атмасфера свята падорыць цудоўны настрой і здзяйсненне запаветных жаданняў. Будзьце шчаслівыя".


Віншаванне Прэзідэнта Беларусі суайчынніцам з Днём жанчын


Дарагія суайчынніцы!

З асаблівай цеплынёй шчыра віншую вас з Днём жанчын - пяшчотным вясеннім святам.

Жаночая душа - гэта дзіўны свет любові, у якім прыродныя хараство і абаянне спалучаюцца са стваральнай энергіяй мацярынскіх пачуццяў, пяшчотным клопатам і працавітасцю.

Не шкадуючы часу і сіл, вы прысвячаеце сябе блізкім і выбранай справе, напаўняеце жыццё яркімі эмоцыямі, светлымі надзеямі, утульнасцю і гармоніяй.

Побач з вамі мы, мужчыны, адчуваем упэўненасць у сваіх сілах, адказнасць за мірную будучыню дзяцей і лёс роднай Беларусі.

Нашы дарагія і любімыя, прыміце словы глыбокай удзячнасці за адданасць краіне і ўклад ва ўмацаванне адзінства і стабільнасці ў грамадстве.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у справах. Няхай прыемная атмасфера свята падорыць цудоўны настрой і здзяйсненне запаветных жаданняў. Будзьце шчаслівыя.
 
Аляксандр Лукашэнка
8 сакавіка 2024 года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі