Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 снежня 2019, 19:04

Зацверджаны новыя тарыфы на ЖКП - якія паслугі падаражэюць у 2020 годзе

30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 снежня падпісаў указ нумар 490 "Аб устанаўленні тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва на 2020 год". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Жыллёва-камунальныя плацяжы для насельніцтва ў разліку на тыпавую двухпакаёвую кватэру з трыма жыльцамі пры нарматыўным спажыванні паслуг павысяцца ў межах $5.

Тарыфы будуць павышацца ў два этапы. З 1 студзеня (сумарна на $3,5) падымуцца тарыфы на паслугі газа-, электра- і водазабеспячэння, водаадвядзення, па капітальным рамонце, абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі, санітарным утрыманні дапаможных памяшканняў жылога дома, памеры пакрыцця расходаў на электраэнергію.

З 1 чэрвеня, пасля завяршэння ацяпляльнага сезона, павялічыцца тарыф на паслугі цеплазабеспячэння для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння (на $1,5). Тарыфы на тэхнічнае абслугоўванне жылых дамоў і запорна-перагаворных устройстваў захоўваюцца на ўзроўні 2019 года.

"Ва ўмовах росту жыллёва-камунальных плацяжоў дзяржава прадоўжыць падтрымліваць насельніцтва праз прадстаўленне безнаяўных жыллёвых субсідый. Яны належаць грамадзянам і сем'ям у тым выпадку, калі штомесячная сума камунальных плацяжоў перавышае 20 працэнтаў іх сярэднямесячнага сукупнага даходу ў горадзе і 15 працэнтаў - у сельскай мясцовасці", - нагадалі ў прэс-службе. Там дадалі, што за студзень-кастрычнік 2019 года безнаяўныя жыллёвыя субсідыі атрымалі 21,6 тыс. сем'яў на суму большую за Br1,1 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі