Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 сакавіка 2021, 14:32

Зацверджана папраўка да пагаднення з МБРР аб пазыцы на рэканструкцыю аўтадарогі М6

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 125, якім зацверджана папраўка да пагаднення аб пазыцы паміж Беларуссю і Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця па праекце "Мадэрнізацыя транзітнага калідора". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У адпаведнасці з пагадненнем аб пазыцы, падпісаным у 2015 годзе, МБРР прадаставіў Беларусі пазыку ў памеры $250 млн для рэалізацыі праекта рэканструкцыі аўтамабільнай дарогі М6 Мінск - Гродна.

Папраўкай, падпісанай у Мінску ў снежні 2020 года, удакладняюцца работы і мерапрыемствы, на рэалізацыю якіх накіроўваюцца сродкі пазыкі, сэканомленыя пры рэканструкцыі аўтадарогі М6.

Зацвярджэнне гэтай папраўкі забяспечвае максімальна поўнае асваенне сродкаў пазыкі і садзейнічае прадаўжэнню сістэмнай работы па развіцці дарожнай гаспадаркі і павышэнні бяспекі дарожнага руху.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі