Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 верасня 2019, 19:55

Зацверджана пагадненне аб пазыцы МБРР для фінансавання мадэрнізацыі сістэмы адукацыі ў Беларусі

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 23 верасня ўказ нумар 353, якім зацверджана пагадненне аб пазыцы паміж Беларуссю і Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прадугледжваецца, што ў 2019-2025 гадах будзе прыцягнута дадатковая пазыка ў памеры 90 млн еўра для фінансавання праекта "Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь", які рэалізуецца з 2016 года ў адпаведнасці з аналагічным пагадненнем.

Атрыманыя сродкі будуць накіраваны на правядзенне рэканструкцыі і капітальнага рамонту шэрага ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, іх аснашчэнне сучасным абсталяваннем, удасканаленне інфармацыйнай сістэмы кіравання ў сферы адукацыі.

Плануецца адрамантаваць не менш як 220 школ ва ўсіх абласцях краіны. Акрамя таго, будуць рэалізаваны пілотныя праекты па стварэнні ў школах умоў для прадастаўлення сацыяльна-культурных паслуг насельніцтву ў Віцебскай вобласці, а таксама па стварэнні цэнтраў інавацыйнага развіцця ў школах Магілёўскай вобласці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі