Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 сакавіка 2021, 18:43

Заснаваны сцяг Нароўлі і Нараўлянскага раёна

26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 сакавіка падпісаў указ нумар 121, якім засноўваецца сцяг Нароўлі і Нараўлянскага раёна. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Сцяг аднаўляе раней заснаваны герб Нараўлянскага раёна. Ён уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру, у цэнтры якога размешчана сярэбраная падкова, увянчаная залатым крыжам.

Дакументам таксама зацверджана Палажэнне аб названым геральдычным сімвале, яго апісанне і выява.

Заснаванне гэтага геральдычнага сімвала будзе садзейнічаць папулярызацыі нацыянальных традыцый і гістарычных асаблівасцей Нараўлянскага раёна, пераемнасці пакаленняў, фарміраванню ў жыхароў патрыятызму і гордасці за свой рэгіён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі