Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 лютага 2022, 12:16

Заснаваны юбілейны медаль "100 год органам пракуратуры Беларусі"

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заснаваны юбілейны медаль "100 год органам пракуратуры Беларусі". Адпаведны ўказ нумар 63 падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта.

У бягучым годзе (26 чэрвеня) у Беларусі адзначаецца 100-годдзе з дня ўтварэння органаў пракуратуры. У сувязі з гэтым для ацэнкі заслуг некаторых асоб у забеспячэнні вяршэнства права і законнасці ўказам прадугледжваецца заснаванне юбілейнага медаля "100 год органам пракуратуры Беларусі".

На правым баку медаля адлюстраваны геральдычны знак пракуратуры, які ўяўляе сабой шчыт, размешчаны над двума скрыжаванымі мячамі. У полі шчыта размешчана выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Унізе на хвалістай залацістай стужцы, накладзенай на вянок з лісця лаўра і дуба, размешчаны надпіс "1922-2022".

Юбілейным медалём будуць узнагароджваць работнікаў, ветэранаў органаў пракуратуры за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, а таксама іншых асоб за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне правапарадку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі