Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 лістапада 2015, 18:21

Зась назначаны дзяржсакратаром Савета Бяспекі Беларусі

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генерал-маёр Станіслаў Зась назначаны дзяржсакратаром Савета Бяспекі Беларусі. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 4 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Станіслаў Васільевіч Зась нарадзіўся ў 1964 годзе ў Чарнігаўскай вобласці ва Украіне. У 1985 годзе з адзнакай скончыў Бакінскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча, у 1996 годзе з адзнакай і залатым медалём - Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь, а ў 2005 годзе таксама з адзнакай і залатым медалём - Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі. Кандыдат ваенных навук.

Праходзіў ваенную службу на розных пасадах ва Узброеных Сілах. Быў начальнікам аддзела ваеннага будаўніцтва галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, займаў пасаду намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення - начальніка 1-га ўпраўлення галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі.

29 жніўня 2008 года ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь назначаны намеснікам дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Беларусі. З 1 ліпеня 2015 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выконваў абавязкі дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі.

Узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені і многімі медалямі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі