Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 верасня 2020, 16:23

Запуск БелАЭС плануецца прымеркаваць да 7 лістапада

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Запуск БелАЭС плануецца прымеркаваць да 7 лістапада. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з палітычным актывам краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Запрашаю ўсіх. Думаю, 7 лістапада, у знакавы дзень для нас, мы зможам там пабываць і сказаць, што мы атрымалі першую электрычнасць з нашай атамнай станцыі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце АЭС-2006 паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Генеральным падрадчыкам выступае дзяржкарпарацыя "Расатам". Энергаблокі пакалення 3+ маюць палепшаныя тэхніка-эканамічныя паказчыкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі