Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 снежня 2021, 18:14

Законам уводзіцца крымінальная адказнасць за заклікі да прымянення санкцый у адносінах да Беларусі, яе грамадзян і арганізацый

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 14 снежня падпісаў закон "Аб змяненні Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Законам уводзіцца крымінальная адказнасць за заклікі да прымянення санкцый у адносінах да Рэспублікі Беларусь, яе грамадзян і арганізацый.

Гэтыя дзеянні будуць карацца пазбаўленнем волі на тэрмін да: шасці гадоў - калі заклікі звернуты да радавых асоб; дзесяці гадоў - калі яны звернуты да замежных дзяржаў, міжнародных і замежных арганізацый; дванаццаці гадоў - калі такія заклікі ўчынены службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў або прывялі да іншых цяжкіх наступстваў, напрыклад, абмежавання гандлю, уключэння прадпрыемстваў у санкцыйны спіс.

Рэалізацыя прадугледжаных законам мер будзе выступаць адэкватным адказам на спробы прычынення шкоды нацыянальнай бяспецы з боку дэструктыўных сіл.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі