ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 3 чэрвеня 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 красавіка 2020, 11:45

"Задача нумар адзін, і важней за яе няма" - Лукашэнка аб устойлівай рабоце сельскай гаспадаркі

Фота з архіва
Фота з архіва

7 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Увесь цыкл сельскагаспадарчых работ на працягу года неабходна ўзяць на вельмі строгі кантроль. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе аб рабоце нафтаперапрацоўчага комплексу краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, пытанне харчавання ва ўсім свеце будзе стаяць вельмі востра. "Нафта нафтай, але яе на стол не падасі, - падкрэсліў беларускі лідар. - Таму я патрабую ў найкарацейшыя тэрміны завяршыць пасяўную кампанію. І ўвесь цыкл сельгасработ на працягу года ўзяць на вельмі строгі кантроль. Гэта датычыцца памочнікаў прэзідэнта і ўпаўнаважаных па абласцях".

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў прыярытэце павінна быць харчовая бяспека краіны. "Задача нумар адзін, і важней за яе няма. Як у нас тут разглагольствуюць вакол: каранцін, каменданцкая гадзіна і іншае...", - заявіў ён.

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, як забяспечана патрэбнасць у аўтамабільным паліве для веснавых палявых работ і дзе ёсць вузкія месцы. "Асабліва звяртаю на гэта ўвагу. Вы бачыце, ужо не толькі асобныя чыноўнікі міжнародных арганізацый загаварылі пра голад у недалёкай перспектыве, але ўжо ўсе талдычаць, і кіраўнікі самых развітых перадавых краін. Таму сельская гаспадарка, перш за ўсё цяперашняя пасяўная кампанія - важнейшы элемент, на які мы павінны звярнуць увагу", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт выказаў шэраг нараканняў на работу ў ходзе веснавых палявых работ, у прыватнасці на недастатковыя меры па захаванні вільгаці ў глебе. "Нягледзячы на тое, што вільгаць з глебы выходзіць імгненна (ноччу - мароз, раніцай - сонца), некаторыя вільгаць не закрылі. Асабліва ў Мінскім раёне, што здзіўна. І велізарныя палі. Няўжо не зразумела, што трэба перш за ўсё прайсціся культыватарам і разрыхліць глебу - закрыць вільгаць. Прытым палі вельмі высокія, з высокай колькасцю пяскоў у саставе. Таму зрабіце ўсё, каб мы маглі ў гэтым напрамку рухацца", - запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі