Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 жніўня 2021, 15:54

Забудоўшчыкам далі права ўзводзіць інжынерную і транспартую інфраструктуру за ўласныя сродкі

31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 325 "Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь". Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент прадугледжвае карэкціроўку ўказаў ад 7 лютага 2006 года нумар 72 "Аб мерах па дзяржаўным рэгуляванні адносін пры размяшчэнні і арганізацыі будаўніцтва жылых дамоў, аб'ектаў інжынернай, транспартнай і сацыяльнай інфраструктуры" і ад 22 снежня 2018 нумар 488 "Аб будаўніцтве сетак водазабеспячэння, водаадвядзення (каналізацыі)".

Указ прыняты ў мэтах забеспячэння апераджальнага будаўніцтва мінімальна неабходнай інжынернай і транспартнай інфраструктуры ва ўсіх населеных пунктах краіны.

Дакументам устанаўліваецца права заказчыкаў, забудоўшчыкаў, інвестараў на фінансаванне будаўніцтва аб'ектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры за кошт уласных сродкаў (у тым ліку ў выпадках, калі гэта не прадугледжана ўмовамі аўкцыёну або інвестыцыйнага дагавора); будаўніцтва аб'ектаў інфраструктуры на аснове архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі, якая распрацоўваецца ў складзе перадпраектнай дакументацыі (у населеных пунктах, дзе адсутнічае зацверджаная горадабудаўнічая дакументацыя); перадачу пабудаваных аб'ектаў інфраструктуры ў дзяржаўную ўласнасць або рэгістрацыю права ўласнасці на гэтыя аб'екты і іх далейшую самастойную эксплуатацыю.

У адпаведнасці з указам для ўласнікаў жылых дамоў тэрмін кампенсацыі платы за далучэнне да сетак водазабеспячэння (водаадвядзення), пабудаваных эксплуатуючымі арганізацыямі, павялічваецца да трох гадоў (цяпер адзін год).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі